22.02.2019
21 лютага ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы праходзіў Дзень беларускай мовы. Навучэнцам былі прапанаваны розныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю роднай мовы і выхаванне павагі да сваёй спадчыны.

На перапынках яны даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята, прадэгуставалі стравы традыцыйнай беларускай кухні: дранікі,бабку,печыва «Госці на парозе», пісалі свае любімыя словы па-беларуску. На высокім арганізацыйным узроўні была праведзена інтэлектуальная гульня-віктарына «Размаўляй па-беларуску» (выкладчык Якаўлюк В.С.). Навучэнцы праверылі свае веды па роднай мове, літаратуры,культуры, этнаграфіі і мастацтве.

поделиться в: