21 красавіка 2018 навучэнцы групы ТР 21 напрамка спецыяльнасці «Народная творчасць (народныя абрады і святы)» у рамках вучэбнай практыкі па рэжысуры абрадаў і свят падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне «Гуканне вясны».
Навучэнцы ў абрадзе адлюстравалі вусна-паэтычны і песенны матэрыял, сабраны па захаваным традыцыям рэгіёна. Удзельнікі абрада расказалі аб прыкметах гэтага свята, падрыхтавалі загадкі і правялі гульні, у якіх прынялі ўдзел гледачы.