Тэатралізаваная пастанова абрада

11.12.2018
Ва ўстанове адукацыі “Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў” прайшоў практычны паказ абрада “Каляда”, які падрыхтавалі навучэнцы групы ТР-31 спецыяльнасці “Народная творчасць (народныя абрады і святы)” (выкладчык Цібец Ж.Ю.).

У аснову абрада ўвайшоў фальклёрны літаратурны і пеcенны матэрыял, які навучэнцы збіралі падчас фальклёрнай экспедыцыі па Пінскаму рэгіёну (в. Церабень). Увесь абрад быў сабраны і паказаны на палескай гаворцы.
Тэатралізаваная пастанова спадабалася ўсім гледачам.