«Добры вечар, шчодры вечар»

13.12.2017
13.12.2017г. у УА «Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў» у рамках вучэбнай практыкі па рэжысуре абрадаў і свят адбылося прадстаўленне абрада шчадраванне «Добры вечар, шчодры вечар», які быў падрыхтаваны навучэнцамі групы Тр-31 спецыяльнасці «Народная творчасць (народныя абрады і святы)», (выкладчык Цібец Ж. Ю.). Абрад быў створаны дзякуючы рэшткам традыцый навагодніх калядных святкаванняў, якія захаваліся і адбываюцца ў Давід-Гарадку Cтолінскага раёна. Навучэнцы выкарыстоўвалі вусна-паэтычны і песенны матэрыял, які захаваўся ў гэтым рэгіёне