З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, а таксама выхавання нацыянальнай самасвядомасці, любові да беларускай мовы 21 лютага ва ўстанове адукацыі “Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў” сярод навучэнцаў каледжа прайшоў лінгвістычны батл “Моладзь мовіць”, прысвечаны Дню роднай мовы. Батл складаўся з 4 тураў: “Юны перакладчык”,”Тлумачальны слоўнік”,“Хітрыя фразеалагізмы”, “Простае краязнаўства”. Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Кожны з тураў уяўляў сабою разнастайныя і цікавыя пытанні з гісторыі і культуры Беларусі. У час лінгвістычнага батлу навучэнцы змаглі праверыць свой узровень валодання беларускай мовай, а таксама даведацца пра самабытныя беларускія словы.

