21 лютага ў Пінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў традыцыйна адзначалася Свята роднай мовы.
З самага ранку да пачатку заняткаў прайшла акцыя “Салодкая родная мова”, было створана інтэрактыўнае воблака слоў “Маё любімае беларускае слова”. Бібліятэкар каледжа Бароўскі С.П. аформіў выстаўку “Кнігі-юбіляры 2025 года”.
Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Саўчук Т.В.арганізавала правядзенне тэматычных мерапрыемстваў з навучэнцамі.
На перапынку “Лінгвістычным” навучэнцы спаборнічалі ў конкурсе “Знаўцы мовы”. А перапынак “Этнаграфічны” быў прысвечаны традыцыйнай расліне Беларусі – льну. Перапынак “Паэтычны” быў прысвечаны чытанню вершаў паэтаў пра родную мову.
Пад час мерапрыемстваў гучалі песні беларускай эстрады на роднай мове.