19 кастрычніка 2023 года ў каледжы мастацтваў адбылася тэматычная праграма “Таямніцы родных мясцін”, якую падрыхтавалі ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Спадчына”.
Навучэнцы паведамілі пра гісторыю паходжання назваў мясцін з якіх яны прыехалі, а таксама аб лягендах і паданнях, якія звязаны з іх паходжаннем. Таксама ў праграме прагучалі аўтарскія творы актыўнага ўдзельніка аб’яднання, навучэнца групы ТР-31 Івана Дарашэнка.
26 кастрычніка адбылася сустрэча ўдзельнікаў аб’яднання па інтарэсах “Спадчына” з народным фальклорным калектывам “Крыніцы” у вёсцы Пінкавічы. Навучэнцы даведаліся пра гісторыю ставрэння калектыва і пазнаёміліся з фальклорным матэрыялам каляндарна-абрадавага цыклу вёскі Пінкавічы.