Практычны паказ навучэнцаў групы ТР-31

03.12.2021
02.12.2021 года ў каледжы адбыўся практычны паказ навучэнцаў групы ТР-31 напрамку спецыяльнасці «Народная творчасць (народныя абрады і святы)».

У рамках вучэбнай практыкі па рэжысуры абрадаў і свят навучэнцы падрыхтавалі тэатралізаваны паказ «Шчодра, шчодра, шчадраўніца!», прысвечаны надыходзячым калядным святам. У паказе навучэнцы ладзілі калядныя варожбы і праводзілі старажытныя калядныя гульні «Рамень», «Яшчар». Гледачы мелі магчымасць акунуцца ў атмасферу таямнічасці, весялосці і прыгажосці калядных свят.