17 снежня 2020 года ва УА «Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў» адбылося тэатралізаванае прадстаўленне лялечнага тэатра «Батлейка», якое падрыхтавалі навучэнцы групы ТР-31 напрамка спецыяльнасці «Народная творчасць (народныя абрады і святы)».
Навучэнцы трэцяга курса разам з выкладчыкам Цiбец Ж.Ю. з вялiкай цiкавасцю i задавальненнем працавалi ў V семестры на вучэбнай практыцы «Рэжысура абрадаў i свят». Самастойна ладзiлi батлейку, шылi лялькi, рыхтавалi касцюмы. Прадстаўленне было прысвечана надыходзячаму святу «Каляды», у якім яны расказалі цікавую гісторыю нараджэння Ісуса Хрыста. Падчас прадстаўлення гледачы акунуліся ў атмасферу казкі і цудаў.