Дзень роднай мовы

21.02.2020
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў калледжы прайшла інтэлектуальная гульня «Пагуляем у роднае слова».

Падчас гульні навучэнцы пашырылі свае веды пра багацце роднай мовы праз конкурсы. Усе мерапрыемствы былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў навучэнцаў павагі і любові да роднага слова. Спадзяёмся, што  дзень,які быў прысвечаны роднай мове, нікога не пакінуў раўнадушным да таго, што павінна жыць у сэрцах кожнага беларуса, - гордасць за сваю мову!